Уорэн Гардзінг
| Уорэн Гардзінг | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Warren G. Harding | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Томас Вудра Вільсан | ||||||
| Пераемнік | Герберт Кларк Гувер | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Томас Вудра Вільсан | ||||||
| Пераемнік | Кальвін Кулідж | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Harry L. Gordon[d] | ||||||
| Пераемнік | Andrew L. Harris[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Theodore E. Burton[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Frank B. Willis[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
2 лістапада 1865[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
2 жніўня 1923[1][2][…] (57 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Імя пры нараджэнні | англ.: Warren Gamaliel Harding | ||||||
| Бацька | George Tryon Harding, Sr.[d] | ||||||
| Маці | Phoebe Elizabeth Dickerson[d][7] | ||||||
| Жонка | Флорэнс Гардзінг[8] | ||||||
| Дзеці | Elizabeth Ann Blaesing[d][7][9] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | баптызм | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя |
|
||||||
| Аўтограф |
|
||||||
Уорэн Гамалііл Гардзінг (англ.: Warren Gamaliel Harding; 2 лістапада 1865 — 2 жніўня 1923) — 29-ы прэзідэнт ЗША з 4 сакавіка 1921 года да сваёй смерці. Калі Гардзінг памёр, ён быў адным з самых папулярных прэзідэнтаў у гісторыі; аднак далейшыя звязаныя з ім скандалы, такія як Тыпат Дом, істотна зменшылі папулярнасць Гардзінга, асабліва пасля адкрыцця справаў адной з яго палюбоўніц Наны Брытан. У гістарычным рэйтынгу прэзідэнтаў ЗША Гардзінг мае рэйтынг сярод самых горшых.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гардзінг нарадзіўся ў Блюмінг Гроў, штат Агая. Ён пражыў у сельскай мясцовасці Агая амаль усё сваё жыццё, акрамя часу палітычнай службы. Ён пасяліўся ў Марыёне, штат Агая, калі яму было менш за 20 гадоў, купіў газету «Marion Star» і зрабіў яе паспяховай. У 1899 годзе ён быў абраны ў сенат штата Агая і праз чатыры гады паспяхова балатаваўся на пасаду лейтэнанта-губернатара. Яму не ўдалося абрацца на пасаду губернатара ў 1910 годзе, але ён быў абраны ў Сенат у 1914 годзе.
Гардзінг атрымаў намінацыю рэспубліканскай партыі на выбарах прэзідэнта ў 1920 годзе, хоць і лічыўся няўдачнікам з малымі шанцамі на поспех. Вядучыя кандыдаты, такія як генерал Леанард Вуд, не змаглі атрымаць большасць для забеспячэння прызначэння, і перамовы зайшлі ў тупік. У гэты час падтрымка Гардзінга паступова расла, пакуль ён не быў прызначаны на дзясятым галасаванні. Ён правёў «кампанію пярэдняга ганка» (англ.: front porch campaign), застаючыся па большай частцы ў Марыёне і прымаючы людзей, якія да яго прыходзілі. З абяцаннем вяртання да нармальнага жыцця ён атрымаў перамогу над кандыдатам ад дэмакратаў Джэймсам М. Коксам і кандыдатам Сацыялістычнай партыі Юджынам Дэбсам і стаў першым сенатарам, які быў абраны прэзідэнтам.
Гардзінг прызначыў шэраг добра вядомых асоб, у тым ліку Эндру Мелана ў казначэйства, Герберта Гувера ў гандаль і Чарльза Эванса Х’юза ў Дзяржаўны дэпартамент. Адным з галоўных дасягненняў знешняй палітыкі было правядзенне Вашынгтонскай Ваенна-марской канферэнцыі 1921—1922, пасля якой буйныя ваенна-марскія дзяржавы дамовіліся аб праграме ваенна-марскіх абмежаванняў на працягу дзесяці гадоў. Два сябры кабінета Гардзінга былі замяшаныя ў карупцыі: міністр унутраных спраў Альберт Фол і генеральны пракурор Гары Догерці. Скандалы выкрыліся толькі пасля смерці Гардзінга, як і яго раманы, якія моцна пашкодзілі яго рэпутацыі. Гардзінг памёр у Сан-Францыска ад кровазліцця ў мозг, выкліканага хваробай сэрца, падчас заходняга турнэ; яго пераемнікам стаў віцэ-прэзідэнт Кальвін Кулідж.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Warren G. Harding // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Lundy D. R. Warren Gamaliel Harding // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
- ↑ http://web.archive.org/web/20210117021559/https://hardingpresidentialsites.org/florence-harding/ Праверана 6 жніўня 2021.
- ↑ President Harding's mysterious S.F. death — San Francisco: Hearst Communications, 2012. — ISSN 1932-8672; 2574-5921 Праверана 6 жніўня 2021.
- ↑ National Archives Catalog
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ DNA Is Said to Solve a Mystery of Warren Harding’s Love Life / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2015. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 31 студзеня 2021.